Адкрыты ліст, адрасаваны работніцам і рабочым у Беларусі
- Dział: Vostok

Шаноўныя беларускі і беларусы,
Зараз увесь свет назірае за тым, што адбываецца ў вашай краіне: за узроўнем удзелу грамадзянак і грамадзян у супраціве фальсіфікацыям на выбарах, гвалтам у турмах, забойствамі падчас пратэстаў і агульнай несправядлівасцю, звязанай з парушэннем права на годнае жыццё. Мы, палякі, а таксама беларусы і беларускі, якія жывуць у Польшчы, узрушаныя бягучай сітуацыяй у Беларусі. У першую чаргу гэта звязана з нашай геаграфічнай блізкасцю і падобнай гісторыяй барацьбы з дыктатурай. Гаворка ідзе пра масавы грамадскі рух супраць рэпрэсіўнай сістэмы і вядучую ролю, якую ў гэтым руху адыгрываюць работніцы і рабочыя прадпрыемстваў па ўсёй краіне.
Наша арганізацыя, Агульнапольскі прафсаюз Рабочая Ініцыятыва, з'яўляецца нізавым, самакіравальным прафсаюзам, заснаваным па ініцыятыве рабочых фабрык Цэгельскага ў Познані і мясцовых сацыяльных рухаў. Наша дзейнасць накіравана на будаўніцтва моцнага, незалежнага рабочага руху і стварэнне роўнага і годнага грамадства для ўсіх. Такая перспектыва дазваляе нам гаварыць пра ключавую ролю арганізацыі на працоўным месцы ў барацьбе з рознага кшталту несправядлівасцю.
Мы звяртаемся да ўсіх работніц і рабочых у Беларусі, незалежна ад месца працы, са словамі падтрымкі вашай бягучай дзейнасці. Мы шчыра з вамі, бо лічым, што ўсе людзі валодаюць правам выказваць сваё меркаванне праз пратэсты, якія з'яўляюцца вынікам абурэння маючай месца несправядлівасцю. З іншага боку, мы лічым, што абраны зараз многімі з вас спосаб барацьбы, а менавіта забастоўка, не менш эфектыўны. Гэтая форма дзейнасці не толькі ў стане прывесці да свабодных выбараў, але і дае вам магчымасць палепшыць сваё жыццё тут і зараз.
У сувязі з гэтым, арганізацыя ўсіх рабочых і работніц, пачынаючы ад заводаў, праз школы, бальніцы, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, і сканчваючы буйнымі карпарацыямі, павінна ажыццяўляцца штодня, што азначае пастаянны кантакт з іншымі работнікамі, якія маюць агульныя з вамі прадэмакратычныя інтарэсы. Разам с тым, акрамя непасрэдных кантактаў на канкрэтным прадпрыемстве, узаемасувязь можа мець месца таксама з дапамогай сацыяльных сетак і іншых сродкаў камунікацыі.
Мы заклікаем вас да далейшай самаарганізацыі! Мы верым, што шляхам сумесных дыскусій па актуальных праблемах на працоўным месцы і за яго межамі вы зможаце выпрацаваць сродкі ўплыву на функцыянаванне цэлых прадпрыемстваў. На гэтым этапе вельмі важна не баяцца. Вас шмат, і менавіта вы валодаеце рэальнай ўладай, таму што ад вас залежыць узровень эканомікі ўсёй краіны. Са свайго боку, мы заяўляем, што падтрымаем вас сваім досведам у арганізацыі рабочага руху, таму што мы перакананыя, што менавіта ад нізавой арганізацыі залежыць сіла пераменаў на ўзроўні ўсяго грамадства. Вы - СІЛА!
Жыве Беларусь!
Агульнапольскі прафсаюз Рабочая Ініцыятыва